26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць вярнуць закладную тару

20
У Беларусі хочуць вярнуць закладную тару

Заклад мяркуецца ў суме блізу 20 капеек за адну адзінку тары.

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі выносіць на грамадскае абмеркаванне праект указа аб укараненні дэпазітнай сістэмы выкарыстання спажывецкай упакоўкі. У гэтую закладная сістэму могуць уключыць бутэлькі і банкі са шкла, пластыка, металу. Заклад мяркуецца ў суме блізу 20 капеек за адну адзінку тары. Абмеркаванне праекта праходзіць 12-22 жніўня, піша myfin.by.

Згодна з праектам, у Беларусі плануецца ўкараніць дэпазітную (закладную) сістэму звароту аднаразовай упакоўкі для харчовых прадуктаў. Пакупнік выплачвае за тавар у спажывецкай упакоўцы суму закладу за тару, а пры вяртанні пустой тары атрымоўвае грошы назад.

У Мінжылкамгасе мяркуюць, што дзякуючы гэтай сістэме ў Беларусі павялічыцца ў 2,1-2,4 разы збор адкідаў упакоўкі, у тым ліку пластыкавых бутэлек - у 3-3,3 разы. Таксама гэта дасць магчымасць зменшыць пахаванні камунальных адкідаў на 10%, дадаткова перапрацаваць блізу 85 тысяч тон адкідаў шкла, 23 тысячы тон пластыка і 360 тон адкідаў алюмінію.

Такія сістэмы дзейнічаюць у многіх краінах, у тым ліку ў ЗША, Нямеччыне, Швэцыі, Нарвегіі, а таксама Эстоніі і Літве. Шэраг краін абмяркоўваюць магчымасць яе ўкаранення (Аўстрыя, Бельгія, Францыя, Латвія і інш.)

Стварэнне дэпазітнай сістэмы плануецца забяспечыць за кошт інвестара без прыцягнення бюджэтнага фінансавання.

Заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару публічнага абмеркавання (Мінжылкамгас) з 12 да 22 жніўня ўключна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках