Прэзідэнт Казахстана прызначыў свайго намесніка амбасадарам у Беларусі
- 12.08.2019, 21:37
- 8,074
Прадстаўляць інтарэсы Казахстана ў Беларусі і СНД будзе Аскар Бейсенбаеў.
Касым-Жамарт Такаеў 12 жніўня сваім прэзідэнцкім указам вызваліў Ермухамета Ертысбаеваад пасады амбасадара Казахстана ў Беларусі і сталага прадстаўніка пры статутных органах СНД паводле сумяшчальніцтва.
Замест яго прадстаўляць інтарэсы Казахстана ў Беларусі і СНД будзе 58-гадовы Аскар Бейсенбаеў.
Бейсенбаеў быў дэпутатам ніжняй палаты казахскага парламента ў 2001–2008 гадах, верхняй палаты – у 2013–2019 гадах. У тым ліку тры гады ён быў намеснікам Такаева, які ў 2013–2019 гадах быў старшынёй Сената.
Ермухамет Ертысбаеў узначаліў амбасаду Казахстана ў Менску ў 2017 годзе.