27 красавiка 2024, Субота, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вымералі крывяны ціск праз відэа

3
Навукоўцы вымералі крывяны ціск праз відэа

Cпецыялісты выкарыстоўвалі метад фотаплетызмаграфіі.

Кітайскім і канадскім навукоўцам атрымалася вызначыць крывяны ціск праз відэазапісы асобы. Алгарытм дазваляе разлічваць велічыню ціску з дакладнасцю да сямі міліметраў ртутнага слупа, піша N+1.

Метад фотаплетызмаграфіі дазваляе вызначыць пульс і ціск, замяраючы змену аб'ёму судзін пасля сэрцавых скарачэнняў з дапамогай фотарэзістару або камеры. Звычайна гэты метад выкарыстоўваюць у кантакце з пальцам.

Навукоўцы прадставілі алгарытм, здольны вымяраць ціск бескантактава, праз відэазапіс, зроблены на смартфон.

Пры сэрцабіцці судзіны пашыраюцца, а чырвоны колер, адлюстраваны ад гемаглабіну крыві і які трапляе на камеру, становіцца больш інтэнсіўным. Пры гэтым інтэнсіўнасць святла, адлюстраванага ад меланіну, застаецца ранейшай. Алгарытм вымярае прапорцыі гэтых кампанентаў у святле, што трапляла на камеру, і рэгіструе пашырэнне судзін.

Даследнікі вызначылі 17 месцаў на твары, якія лепш за ўсё адлюстроўваюць аб'ём судзін падчас сэрцавых скарачэнняў. Затым яны стварылі карту, якая дапамагае алгарытму эфектыўна аналізаваць выяву.

Для навучання алгарытму выкарыстоўвалі датасет з відэазапісаў асоб і паралельных вымярэнняў ціску і пульсу з дапамогай танометра. Усяго ў даследаванні ўдзельнічалі 1328 добраахвотнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках