26 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы з'яўляемся сведкамі пачатку рэвалюцыі»

«Мы з'яўляемся сведкамі пачатку рэвалюцыі»
Фота: AFP

Цяпер людзі бароняць сваё права на ўладу.

«Пратэстоўцы стаміліся ад аўтарытарызму», - кажа расейскі незалежны палітолаг Абас Галямаў у інтэрв'ю французскаму выданню L'Opinion (пераклад - inopressa.ru).

«(...) Гаворка ідзе не пра лакальны крызіс, а пра федэральны. Выбары ў Масгардуму паслужылі толькі пачатковай падзеяй гэтага схаванага крызісу. Як і ў выпадку са справай Галунова, ніхто не чакаў такой моцнай мабілізацыі грамадзянскай супольнасці. Сапраўдная прычына сацыяльнай незадаволенасці на самай справе значна глыбейшая, чым здаецца: гэта расце расчараванне расейскіх выбарцаў, якія страцілі ілюзіі наконт рэжыму. Яны патрабуюць, каб іх выбарчыя галасы ўлічваліся, а да іх думкі прыслухоўваліся. Гэта народная барацьба за дэмакратыю. Мы з'яўляемся сведкамі пачатку рэвалюцыі», - мяркуе палітолаг.

«Раней людзі патрабавалі не ўлады, а чагосьці іншага. Цяпер яны бароняць сваё права на ўладу. Кароткі напамін пра факты: у сакавіку 2017 года падчас мітынгаў, якія адбыліся пасля выкрыццяў Аляксея Навальнага з нагоды схаванай маёмасці Дзмітрыя Мядзведзева, вуліца прасіла Пуціна пазбавіць сістэму ад карупцыянераў; у красавіку 2018 года, пасля блакавання мэсэнджара Telegram, яна запатрабавала большай свабоды слова; летам 2018 года пратэстоўцы хацелі таго, каб Пуцін скасаваў пенсійную рэформу; у чэрвені 2019 году - таго, каб супрацоўнікі паліцыі, якія не справядліва арыштавалі Івана Галунова, былі адхіленыя ад пасады і прыцягнуты да суду; сёння ўзнікае экзістэнцыяльнае пытанне: хто павінен кіраваць краінай? Пратэстоўцы стаміліся ад аўтарытарызму», - сцвярджае Галямаў.

«Стаўленне насельніцтва да Пуціна даволі складанае. І гэта паказвае апошняе апытанне [апублікаванае 8 жніўня Фондам «Грамадская думка»]: дзеянні прэзідэнта ўхваляюць 60% расейцаў, але колькасць тых, хто гатовы галасаваць за яго на выбарах, складае толькі 43% [гэта самы нізкі паказчык, зафіксаваны з 2001 года]. Што дае падставу зрабіць наступную выснову: людзі поўнасцю не адпрэчваюць Пуціна, але пры ім больш не адчуваюць сябе шчаслівымі; яны хочуць перамен, але ўжо зразумелі, што Пуцін не зменіцца ніколі. У большасці выпадкаў тыя, хто галасуе за яго, не імкнуцца да лепшай будучыні, а асцерагаюцца таго, што без Пуціна краіна зазнае нестабільнасць», - адзначае экспэрт.

«Я перакананы, што пастанова нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму і пра гвалтоўнае падаўленне пратэстуючых была прынятая не Сабяніным, а Крамлём. Каб дайсці да такога пераканання, трэба разумець розніцу паміж двума расейскімі палітычнымі тэрмінамі: палітык і адміністратар. Рэжым расейскай дзяржавы - гэта аўтарытарны рэжым, у якім усю палітыку ажыццяўляе прэзідэнт, ён і ёсць адзіны палітык у краіне; губернатары і мэры з'яўляюцца толькі адміністратарамі, якія выконваюць яго пастановы. Адсюль і ўзнікае славутая вертыкаль расейскай улады. Сабянін робіць тое, што яму дыктуе Крэмль, і з'яўляецца на публіцы. Ён мае ролю стрэлачніка Пуціна», - каментуе суразмоўца выдання.

«Даследаванне, праведзенае ў канцы ліпеня «Левада-цэнтрам», паказвае, што 49% масквічоў станоўча ацэньваюць дзейнасць мэра. Сабянін, вядома, страціў некалькі балаў, але аснова застаецца трывалай. Насельніцтва ўсведамляе, што ён з'яўляецца толькі адным з элементаў сістэмы, а не яе кіраўніком. У якасці мэра Сабянін ператварыў Маскву ў прыгожую, сучасную еўрапейскую сталіцу. Пуцін не пакінуў гэта па-за ўвагай і стаў яму давяраць. У 2024 годзе Сабянін зможа вылучыць у якасці аргументу: «Паглядзіце, што я зрабіў з Масквой. Я буду рабіць гэта па ўсёй краіне». І ніхто не ў сілах будзе гэта зняпраўдзіць», - рэзюмуе Абас Галямаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках