27 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна запрасіла на першае пасяджэнне новай Рады дэлегацыю ПАРЕ

Украіна запрасіла на першае пасяджэнне новай Рады дэлегацыю ПАРЕ

Першае пасяджэнне новаабранай Вярхоўнай Рады адбудзецца 29 жніўня.

На першае пасяджэнне новай Вярхоўнай Рады будуць запрошаны дзевяць міжпарламенцкіх арганізацый, сярод іншага Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ).

Пра гэта гаворыцца ў пастанове дэпутацкай групы для падрыхтоўкі першага пасяджэння парламента IX склікання, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Дэпутацкая група надумала накіраваць запрашэнне 9 міжпарламенцкім арганізацыям.

Сярод запрошаных арганізацый - ПАРЕ, Еўрапейскі парламент, Парламенцкая асамблея АБСЕ, Парламенцкая асамблея Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, Парламенцкая асамблея NАТО, Парламенцкая асамблея ГУАМ ды іншыя.

Як вядома, Парламенцкая асамблея Рады Еўропы пагадзілася вярнуць расейцаў без санкцый.

Пасля гэтага камітэт Вярхоўнай рады восьмага склікання ў замежных справах рэкамендаваў прыпыніць удзел украінскай дэлегацыі ў сесіі ПАРЕ да прыняцця пастановы Венецыянскай камісіі што да паўнамоцтваў дэлегатаў ад Дзярждумы РФ, абраных з удзелам жыхароў Крыма.

У пачатку ліпеня перадвыбарная дэлегацыя ПАРЕ датэрмінова спыніла сваю працу ва Украіне, бо ўкраінскі парламент адклікаў сваё запрашэнне дэлегацыі для назірання за выбарамі.

У дэлегацыі таксама была запланаваная сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, аднак яна так і не адбылася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках