27 красавiка 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Sunday Times: Брытанскі ўрад падрыхтаваў сакрэтны дакумент пад назвай «Аперацыя Аўсянка»

The Sunday Times: Брытанскі ўрад падрыхтаваў сакрэтны дакумент пад назвай «Аперацыя Аўсянка»

Жорсткі «Брэксіт» прычыніцца да дэфіцыту ежы, паліва і лекаў.

Калі Вялікабрытанія выйдзе з Еўрапейскай Уніі без пагаднення, то яе чакае нястача паліва, прадуктаў харчавання і медыкаментаў. Пра гэта сказана ў сакрэтных урадавых дакументах пад назвай "Аперацыя Аўсянка" (гаворка ідзе пра птушку сямейства аўсянкавых), якія трапілі ў распараджэнне выдання The Sunday Times. Гэтая кодавая назва выкарыстоўваецца скарбніцай у Лондане для міжурадавага цывільнага планавання на выпадак непрадбачаных абставін пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ без угоды з Брусэлем. У дакументах гаворыцца, што такі "Брэксіт" пагражае крызісам працы партоў, жорсткай мяжой з Ірландыяй і ростам выдаткаў на сацыяльнае забеспячэнне, піша выданне ў нядзелю, 18 жніўня, паведамляе dw.com.

Беспрэцэдэнтны выцек складзеных урадам Вялікабрытаніі дакументаў з прагнозамі наступстваў выхаду з ЕЗ выявіў канкрэтныя прагалы ў планаванні на выпадак непрадбачаных абставін. Напрыклад, 85 адсоткаў фургонаў, якія пераязджаюць Ла-Манш, "могуць быць не гатовымі" да праходжання мытні ў Францыі, напісана ў дасье "Аперацыя Аўсянка". У выніку затрымкі ў партах могуць працягнуцца да трох месяцаў, пакуль не наладзіцца транспартны рух.

Брытанскі ўрад таксама мяркуе, што планавыя захады для прадухіленні праверак на мяжы Ірландыі і Паўночнай Ірландыі будуць нерэалізоўныя, што, імаверна, прычыніцца да жорсткай мяжы.

Да 31 кастрычнiка

Першапачаткова Вялікабрытанія планавала выйсці са складу Еўразвязу 29 сакавіка, але да гэтага тэрміну так і не вызначылася з планам "Брэксіту". У красавіку 27 краін-сябраў ЕЗ на пазачарговым саміце ў Брусэлі дамовіліся даць Лондану адтэрміноўку да 31 кастрычніка. Прэм'ер-міністр Барыс Джонсан мерыцца спыніць сяброўства Вялікабрытаніі ў ЕЗ пад устаноўлены тэрмін.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў Лондану шырокае гандлёвае пагадненне пасля "Брэксіту" і заклікаў Вялікабрытанію пакінуць ЕЗ без угоды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках