27 красавiка 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«СерпомПо»: Дворнікі Салаўёў і Кісялёў пададуць сігнал, што рэвалюцыя адбылася

2
«СерпомПо»: Дворнікі Салаўёў і Кісялёў пададуць сігнал, што рэвалюцыя адбылася

На будучыню прэцэдэнт створаны добры.

Маскоўскае начальства надумала абрабаваць сваіх палітычных апанентаў - падаць ад дзяржаўных транспартных і іншых, звязаных з уладамі структур, мільённыя позвы да часткі апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы, піша расейскі тэлеграм-канал «СерпомПо».

Маўляў, у нас былі прастоі. А гэта шкода і да г.д. ад вашых акцый 27 ліпеня.

У такім выпадку давайце падаваць пазовы да ўсіх асоб, хто арганізуе ў горадзе праўладныя мерапрыемствы.

Як так: мілітарысцкі парад на 9 траўня і яго рэпетыцыі; шэсця «несмяротных палкоў» на чале з начальствам; акцыя ў гонар анэксіі Крыма халастых «едрочленов» са штыком далучанымі да іх камуністамі, міронаўцамі, жырыноўцамі.

Нарэшце, велізарную шкоду чыняць шматгадовыя раскопкі горада з засваеннем грошай на «добраўпарадкаванне», якія зладзілі маскоўскія ўлады. Не кажучы ўжо пра «ночы доўгіх каўшоў», калі Сабяніным былі знішчаныя бізнэсы, людзі выкінутыя на вуліцу.

Але на будучыню прэцэдэнт створаны добры.

Ён у тым, што чыноўнікі, паліцыянты, супрацоўнікі ФСБ, цэнтраў «Э», «Бе», «Ме», суддзі, прапагандысты павінны адказваць асабістымі грашыма за шкоду, прычыненую імі грамадзянам.

Перавод супрацьстаяння ў такі партэр нам падабаецца.

Мы не хочам вас саджаць надоўга, мы вас толькі абрабуем. У нас мяккая, але моцная рука. Вось такое пасланне.

Тое ж варта зрабіць з нашымі кіраўнікамі і іхняй абслугай пасля змены ўлады - хай заплацяць усімі сваімі грашыма, палацамі, турбіёнамі, яхтамі за прычыненую грамадзянам шкоду.

Калі вы ўбачыце перадпенсійнага ўзросту дворніка Салаўёва, які насуплена падмятае звычайны маскоўскі двор, а побач вольнага дворніка Кісялёва, які падстаўлялі савок, то ведайце - рэвалюцыя адбылася. Шкода грамадзянам, нарэшце кампенсаваная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках