26 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве збіраюць кааліцыю супраць БелАЭС

4
У Літве збіраюць кааліцыю супраць БелАЭС

Вільня мае намер дамагчыся байкоту электраэнэргіі БелАЭС з боку Еўразвязу.

Стварэнне кааліцыі, накіраванай супраць БелАЭС, плануецца абмеркаваць у Літве на энэргетычнай канферэнцыі. Яна пройдзе 22-23 жніўня пад патранажам былога прэзідэнта краіна Валдаса Адамкуса. Тэма АЭС заяўлена як адна з асноўных.

Паводле інфармацыі Biznesalert.pl, на канферэнцыю ў Літву запрошаны намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, а таксама паўнамоцны прадстаўнік урада краіны ў стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

Літва мае патрэбу ў такой кааліцыі. Яна мае намер дамагчыся байкоту БелАЭС з боку Еўразвязу. Латвія прыняла пастанову перанесці гандаль электраэнэргіяй з трэцімі краінамі з мяжы Літвы на мяжу Расеі, што ў тэорыі дазволіць ёй атрымліваць электраэнергію з кола БРЭЛЛ, а значыць і з БелАЭС. Эстонія таксама не выключае паступлення электраэнэргіі з беларускай станцыі.

Польшча не зацікаўленая ў куплі электраэнергіі ў Беларусі. Аднак сама збіраецца будаваць АЭС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках