26 красавiка 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апраўданы галоўны інжынер МЗКТ вярнуўся на прадпрыемства

13
Апраўданы галоўны інжынер МЗКТ вярнуўся на прадпрыемства
АНДРЭЙ ГАЛАВАЧ
ФОТА: TUT.BY

Апраўдальны прысуд у дачыненні да Андрэя Галавача ўвайшоў у законнае дзеянне.

Апошнія дні справу Андрэя Галавача абмяркоўваюць на самым высокім узроўні. Спярша Лукашэнка выказаўся наконт таго, што галоўны інжынер МЗКТ правёў у СІЗА чатыры гады і «нічога ў судзе не давялі». А ўчора старшыня Вярхоўнага суда зрабіў гучную заяву: работнікі СК ціснулі на суддзяў падчас працэсу паводле справы Галавача.

- Выйшаў на працу ў панядзелак, усё нармальна, працую, - кажа tut.by Андрэй Галавач.

З 19 жніўня апраўданы галоўны інжынер Менскага завода колавых цягачоў вярнуўся на сваю пасаду праз чатыры гады, праведзеных у СІЗА. Андрэя Галавача двойчы апраўдаў суд, але на волю ён выйшаў толькі 19 ліпеня 2019 года.

- Ніколі і ніякіх дзеянняў супраць завода і дзяржавы не ўчыняў, - казаў у судзе галоўны інжынер МЗКТ.

Генеральная пракуратура не пагадзілася з апраўдальным прысудам, унесла пратэст, у якім папрасіла адправіць справу на новы судовы разгляд.

- Тая акалічнасць, што Галавач не быў затрыманы з довадамі злачынства, не сведчыць аб яго невінаватасці, - тлумачыў у судзе пракурор Юрый Шарснёў.

Апраўдальны прысуд у дачыненні да Андрэя Галавача ўвайшоў у законнае дзеянне. У пракуратуры ёсць год, каб унесці пратэст. Напрыклад, калі пратэст будзе прынесены ў прэзідыум Менскага гарадскога суда і яго адхіляць, тады Генпракуратура мае права звярнуцца ў судовую калегію ў крымінальных справах Вярхоўнага суда.

Нагадаем, 19 ліпеня 2019 года суд Першамайскага раёна Менска, які разглядаў новую справу, вынес апраўдальны прысуд. Андрэя Галавача прызналі невінаватым на падставе ч.2, 3 арт.430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва значнай суме), ч.2 арт.424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Паводле версіі следства, Галавач атрымаў 192 200 даляраў, 35 тысяч еўраў і «меў намер атрымаць яшчэ 240 тысяч даляраў». Усе гэтыя гады фігурант віну не прызнаваў.

У абарону Андрэя Галавача 887 супрацоўнікаў МЗКЦ падпісалі ліст на імя дыктатара, яго падчас працэсу падтрымаў і Віталь Воўк, былы гендырэктар МЗКЦ, былы міністр прамысловасці і цяперашні гендырэктар МТЗ.

- Я мяркую, гэта паклёп, - заявіў у судзе Воўк.

Увесь гэты час Андрэй Галавач прадаўажў заставацца галоўным інжынерам МЗКЦ, з ім падпісвалі кантракт, калі знаходзіўся ў СІЗА.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках