19 верасня 2019, Чацвер, 8:18
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

WP: Адміністрацыя Трампа хацела прапанаваць за Грэнландыю $600 мільёнаў на год

7
WP: Адміністрацыя Трампа хацела прапанаваць за Грэнландыю $600 мільёнаў на год

Таксама ЗША былі гатовыя выплаціць Даніі аднаразовую буйную суму, каб стымуляваць угоду.

Чыноўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША разглядалі варыянт штогадовых выплат Даніі ў суме 600 мільёнаў даляраў за бестэрміновае валоданне Грэнландыяй. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на ананімныя крыніцы (пераклад - meduza.io).

Таксама адміністрацыя Трампа была гатовая выплаціць Даніі аднаразовую значную суму, каб стымуляваць угоду. Памер гэтай сумы газета не ўдакладняе.

Пра інтарэс ЗША да куплі найбуйнейшай у свеце выспы, якая з'яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, СМІ стала вядома на мінулым тыдні. Дональд Трамп пацвердзіў гэтыя паведамленні, падкрэсліўшы, што гэтае пытанне не носіць стратэгічны характар для краіны. Прадстаўнікі Даніі і Грэнландыі ўжо заяўлялі, што востраў не прадаецца, а яго лёс могуць вызначаць толькі мясцовыя жыхары.

21 жніўня Трамп абвясціў, што касуе свой візіт у Данію ў пачатку верасня праз адмову прэм'ер-міністра Даніі абмяркоўваць угоду аб Грэнландыі. Многія дацкія палітыкі асудзілі Трампа, абвінаваціўшы яго ў абразе краіны.