24 красавiка 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Даніі пракаментавала скасаванне візіту Трампа ў Капенгаген

4
Прэм'ер-міністр Даніі пракаментавала скасаванне візіту Трампа ў Капенгаген
МЕТЭ ФРЭДЭРЫКСАН

Трамп адклаў паездку ў Данію праз выказванні прэм'ер-міністра Фрэдэрыксан аб магчымай куплі ЗША Грэнландыі.

Прэм'ер-міністр Даніі Мэтэ Фрэдэрыксан заявіла, што здзіўленая і засмучаная скасаваннем візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Капенгаген. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлерадыёкампанію DR.

«Я, вядома, і засмучаная, і здзіўленая, што прэзідэнт Злучаных Штатаў скасаваў дзяржаўны візіт. Як і многія іншыя, я з нецярпеннем чакала візіту, і мы былі ў працэсе падрыхтоўкі», - сказала яна на прэс-канферэнцыі.

Фрэдэрыксан дадала, што касаванне візіту не зменіць добрых стасункаў паміж Даніяй і ЗША, не закране імкненне да больш цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама не паўплывае на бізнэс і пытанні бяспекі. З яе слоў, Вашынгтон з'яўляецца адным з самых важных хаўруснікаў Капенгагена.

Трамп адклаў паездку ў Данію праз выказванні прэм'ер-міністра Фрэдэрыксан аб магчымай куплі ЗША Грэнландыі. Яны сталі адказам на словы амерыканскага прэзідэнта аб тым, што ЗША «стратэгічна» цікавая купля Грэнландыі. У адказ Фрэдэрыксан назвала ідэю Трампа абсурднай. Прэм'ер-міністр Грэнландыі Кім Кільсэн адзначаў, што краіна не прадаецца.

Каралеўская сям'я Даніі таксама выяўляла здзіўленне тым, што амерыканскі лідар адклаў паездку ў Капенгаген. Трамп планаваў візіт у Данію 2-3 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках