18 верасня 2019, Серада, 13:30
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Трамп анансаваў зніжэнне падаткаў для падтрымкі эканомікі ЗША

4
Трамп анансаваў зніжэнне падаткаў для падтрымкі эканомікі ЗША
ДОНАЛЬД ТРАМП

Гэта можа быць падатак на заробак і/або падатак на прыбытак ад продажу актываў.

ЗША разглядаюць магчымасць другі раз за апошнія два гады знізіць падаткі для падтрымкі эканомікі. Пра гэта на брыфінгу ў Белым доме ў аўторак паведаміў прэзідэнт Штатаў Дональд Трамп, піша finanz.ru.

У адрозненне ад папярэдніх падатковых стымулаў, уведзеных у 2017 годзе, якія ўключалі значнае зніжэнне збораў з бізнэсу, новыя захады могуць закрануць фізічных асоб.

У якасці аднаго з варыянтаў разглядаецца падатак на заробкі (payroll tax), паведаміў Трамп. Гэта 6,2% ад заробку, якія амерыканцы плацяць у федэральны бюджэт для фінансавання дзяржаўных праграм медыцынскага і сацыяльнага страхавання.

У 2018 годзе зборы склалі 1,171 трыльёна даляраў, ці 35% падатковага прыбытку (3,33 трлн). У 2019-м, паводле прагнозу Бюджэтнага кіравання кангрэса, яны вырастуць да 1,233 трлн даляраў (таксама 35% ад даходаў скарбніцы).

Адміністрацыя прэзідэнта Барака Абамы зніжала стаўку падатку да 4,2%, каб прастымуляваць спажыванне. Аднак пастанова мела часовы характар, і ў 2013 годзе падатак аднавілі да 6,2%.

«Шмат людзей хочуць гэта бачыць», - заявіў Трамп, адказваючы на пытанне пра магчымасць паўтарыць такі крок. - Зараз (у краіне) працуе больш людзей, чым калі-небудзь за ўсю гісторыю краіны, амаль 160 мільёнаў».

Іншы варыянт, які таксама разглядаецца ў Белым доме, - гэта індэксацыя інфляцыі падатку на прыбытак ад продажу актываў (capital gains tax).

Мера, якая раўназначная зніжэнню збораў з найбольш багатай праслойкі насельніцтва, якая мае каштоўныя паперы ды іншыя актывы ў эканоміцы, можа быць уведзеная без ухвалення кангрэса - выканаўчым указам прэзідэнта, падкрэсліў Трамп.

«Я не кажу, што буду рабіць нешта менавіта цяпер, але шмат хто ў адміністрацыі ЗША за індэксацыю», - падкрэсліў ён.

З ацэнкі Penn Wharton Budget Model, 86% здабытку ад індэксацыі падатку атрымае 1% найбагацейшых амерыканцаў, тады як эфект на эканамічны рост будзе мізэрным - 0,11 адсоткавага пункта ВУП.

Зрэшты, на думку Трамп, асаблівых рызык для эканомікі ЗША няма. «Мы вельмі далёкія ад рэцэсіі», - заявіў ён, дадаўшы, што пагроза эканамічнага спаду раздзімаецца СМІ, «якія хочуць яе бачыць».

«Калі Федэральная рэзервовая сістэма будзе рабіць сваю працу, то мы ўбачым значны рост, - падкрэсліў Трамп. - Гэта будзе вельмі карысна для ўсіх. ФРС павінна скараціць стаўку як мінімум на 100 базісных пунктаў (адзін адсоткавы пункт)».

Гатоўнасць урада зніжаць падаткі - гэта «адная з прычын, чаму мы знаходзімся ў такім моцным эканамічным становішчы», прадоўжыў Трамп.

«Мы цяпер краіна нумар адзін у свеце паводле ўзроўню эканомікі. У Еўропы шмат праблем. У Азіі шмат праблем. І ў Азіі было шмат праблем. Вы паглядзіце на Кітай, у Кітая быў найгоршы год за 27 гадоў, і яны хочуць укласці ўгоду з намі», - сказаў на заканчэнне ён.