Сабаленка згуляе супраць Азаранкі на US Open
6- 22.08.2019, 21:10
- 10,727
Беларускія тэнісісткі сустрэнуцца ў 1/64 фіналу турніру.
У выніку лёсавання "US Open" стала вядома, што беларуска Арына Сабаленка (9-ы нумар рэйтынгу ВТА) згуляе ў 1/64 фіналу з другой нашай суайчынніцай Вікторыяй Азаранкай (41 ВТА).
Акрамя таго, у першым коле будзе спаборнічаць з амерыканкай Джэніфер Брэдзі (65 ВТА) Аляксандра Сасновіч, якая таксама прадстаўляе Беларусь (45 ВТА) адзначае твітэр "Boticcelli".
Сустрэчы 1/64 фіналу адбудуцца 26 і 27 жніўня.