29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія заменіць савецкія верталёты Мі-24 амерыканскімі Venom i Viper

2
Чэхія заменіць савецкія верталёты Мі-24 амерыканскімі Venom i Viper

Чэшскае войска набудзе амерыканскія баявыя і шматмэтавыя гелікаптэры.

Чэшскае войска набудзе амерыканскія баявыя і шматмэтавыя гелікаптэры Viper і Venom.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Radio Praha.

Са слоў міністра абароны Любаміра Метнара, камбінацыя дзвюх машын з'яўляецца больш мэтазгоднай, чым набыццё толькі шматмэтавых верталётаў Black Hawk. Верталёты павінны паступіць у 2023 годзе.

Метнар абвясціў, што замест састарэлых савецкіх транспартных верталётаў Мі-24 войскі атрымаюць у сваё распараджэнне 4 ударныя верталёты AH-1Z Viper і 8 шматмэтавых UH-1Y Venom (кампанія Bell's).

Чакаецца, што Чэхія заплаціць за дванаццаць верталётаў 1,45 млрд крон (блізу 530 млн еўраў). У кошт уваходзяць таксама боепрыпасы, тэхнічнае абслугоўванне і навучанне персаналу.

Дамова павінна быць падпісаная да канца года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках