2 верасня 2026, Серада, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HBO паказаў новы трэйлер серыяла «Гары Потэр»

HBO паказаў новы трэйлер серыяла «Гары Потэр»

Відэа.

HBO выпусціў новы трэйлер свайго серыяла «Гары Потэр і філасофскі камень», прэм’ера якога адбудзецца 25 снежня.

У трэйлеры галоўныя героі серыяла знаёмяцца ў Хогвартс-экспрэсе, упершыню прыязджаюць на ім у школу, а Размеркавальны капялюш выбірае для іх факультэты, на якіх яны будуць вучыцца.

Нагадаем, у канцы сакавіка 2026-га HBO выпусціў першы трэйлер будучага серыяла.

У першым сезоне будзе восем серый. Шоўранер — сцэнарыстка і прадзюсарка Франчэска Гарднер («Спадчыннікі», «Чалавек у Высокім замку»), некалькі эпізодаў паставіць Марк Майлод — ветэран «Гульні тронаў». Адзін з кампазітараў серыяла — Ганс Цымер.

Ролі Гары, Герміёны і Рона выконваюць юныя акцёры Домінік Маклофлін, Арабэла Стэнтан і Алістэр Стаўт — калі меркаваць па трэйлеры, яны выдатна ўпісаліся ў вобразы чараўнікоў-пачаткоўцаў. Драко Малфоя сыграў Локс Пратт. У дарослым акцёрскім складзе — Джон Літгаў (Дамблдор), Джанет Макці (прафесар Макгонагал), Нік Фрост (Хагрыд), Паапа Эссіду (прафесар Снэйп). Кастынг апошняга раней выклікаў хвалю спрэчак з-за таго, што ролю выдуманага мага, чыя бледнасць шмат разоў падкрэсліваецца ў кнігах, атрымаў цёмнаскуры акцёр. Эссіду прызнаваўся, што нават атрымліваў пагрозы расправай.

Брытанскі акцёр Пітэр Серафінавіч, які атрымаў ролю палтэргейста Піўза, аказаўся звязаны з Беларуссю. Дзед акцёра — ураджэнец мястэчка Мір Сямён Серафімовіч. Гэты чалавек набыў змрочную вядомасць падчас Другой сусветнай вайны. Калі ў ягоныя родныя мясціны прыйшлі нацысты, ён узначаліў паліцэйскі аддзел з 30 чалавек, які ў лістападзе 1941-га арганізаваў пагром. Тады было забіта каля 1500 яўрэяў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках