5 лiстапада 2026, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы вядомы Z-блогер Раманаў

4
Затрыманы вядомы Z-блогер Раманаў

Яму пагражае 15 гадоў турмы.

У акупаваным Севастопалі арыштавалі праваеннага блогера Уладзіміра Раманава, аўтара Telegram-канала «Romanov Лайт» са 150 тысячамі падпісчыкаў. Прычынай стаў яго допіс пра эвакуацыю з акупаваных Аляшак: ён напісаў, што ва Украіну адтуль паехалі 17 аўтобусаў, а ў Расію толькі чатыры, піша «Дыялог».

Нязручная праўда аказалася для Крамля настолькі балючай, што супраць ваенкара разгарнулі маштабную інфармацыйную кампанію з удзелам прапагандыста Уладзіміра Салаўёва. Цяпер Раманава будуць судзіць паводле артыкула аб «фэйках» пра вайну, які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Допіс блогер апублікаваў 30 кастрычніка, дадаўшы сэлфі на фоне натоўпу людзей каля аўтобусаў. У подпісе значылася: «Аляшкі, Херсонская вобласць, Расія. Украіна — 17 аўтобусаў. Расія — 4 аўтобусы». Ніжэй ён дадаў: «Па тэлебачанні, хутчэй за ўсё, пакажуць больш нашых аўтобусаў, але ў іх будуць наглуха заштораныя вокны».

«Як жа яны баяцца найменшай праўды пра тое, што адбываецца, бо любы праўдзівы факт адразу ж руйнуе ўсю канструкцыю хлусні пра гэту вайну, якую збудавала крамлёўская прапаганда», — пракаментаваў затрыманне ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.

Эвакуацыя мірных жыхароў з Аляшак адбывалася падчас гуманітарнай паўзы. Раней Sky News апублікаваў кадры, на якіх расійскія вайскоўцы пад прыкрыццём эвакуацыі завозілі ў горад тэхніку, боепрыпасы і салдатаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲