27 красавiка 2024, Субота, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зносяць легендарную лазню №1

12
У Менску зносяць легендарную лазню №1

Лазню №1 на вул. Хмяльніцкага пабудавалі ў 1954 годзе.

У Менску зносяць лазню №1, адну з найстарэйшых у горадзе. Што будзе з будынкам, удакладніў tut.by.

Лазню №1 на Хмяльніцкага, 12, пабудавалі ў 1954 годзе, з тых часоў установа не бачыла капітальнага рамонту. Аб'ект праз аварыйны стан закрылі яшчэ напрыканцы 2015 года.

Сёння экскаватар пачаў зносіць сцены лазні.

Будынак на рэканструкцыі, значную яго частку наважылі знесці, распавёў намеснік дырэктара УП «Гарадскія лазні» Віктар Рабушка.

- У свой час абследаванне апорных канструкцый будынка выявіла недастатковую трываласць перакрыццяў. Зразумела, што неабходна іх замяняць. Прадугледжаны частковы знос. На ранейшым падмурку фактычна ўзвядуць новыя сцены.

Рэканструкцыю плануюць скончыць праз год, да 30 верасня 2020 года.

ФАСАД 1954 ГОДА НЕ ЗАХАВАЕЦЦА

Вясной 2016 года агульны кошт рэканструкцыі лазні №1 ацэньвалі прыкладна ў 1,6 мільёна даляраў. Улетку 2018 года ў Менгарвыканкаме распавядалі, што плануюць зноў адкрыць аб'ект да канца 2019-га. Ішла гаворка аб захаванні фасадных сцен, абсталяванні ўнутры трэнажорнай залы, кавярні, кабінетах для масажу і басейна, лазневых «люксаў». Аднак справа зноў зацягнулася.

Паводле інфармацыі УП «Гарадскія лазні», першапачатковы праект рэканструкцыі спрасцілі, зрабіўшы таннейшымі.

- Хочам зрабіць менавіта даступную лазню для насельніцтва, але з сучаснымі матэрыяламі і падыходамі - палепшыць камфорт, - распавёў Віктар Рабушка.

Заказчык работ - управа капітальнага будаўніцтва Савецкага раёна, генпадрадчык - будтрэст №35.

Дырэктар раённага УКБ Валерый Мінчанкаў паведаміў, што фасад не захаваюць, нягледзячы на ранейшыя планы.

- Выявілі неабходнасць узмацнення падмуркаў, таму прынятая пастанова аб маштабнай рэканструкцыі. Лазня будзе мець зусім іншы выгляд, нязначна павялічыцца ў вышыні - фрагментамі стане трохпавярховай. Фасад - з керамічнай цэглы. Унутры размесціцца сучасны лазневы комплекс.

Як ужо паведамлялася, на першым паверсе размесцяць вестыбюль, гардэроб, цырульню, басейн 17×7 метраў з распранальнямі, душавымі, санвузламі. На 2-м - мужчынскае і жаночае аддзяленні, дзве саўны люкс з міні-басейнамі, пакоямі адпачынку, тры асобныя душавыя, медкабінет. Тэхналагічнае абсталяванне размесцяць у падвале і на гарышчы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках