27 красавiка 2024, Субота, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянту прысудзілі тры гады калоніі і пазбавілі рангу за гвалт

11
Міліцыянту прысудзілі тры гады калоніі і пазбавілі рангу за гвалт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА TUT.BY

Малодшы лейтэнант з калегамі збіў двух жыхароў Мсціслава.

Такі прысуд атрымаў былы малодшы лейтэнант міліцыі Мікалай Раеў, які летась разам з калегамі збіў двух жыхароў Мсціслава. Для айчыннага правасуддзя гэта рэдкі прысуд для сілавіка за выкарыстанне гвалту, паведамляе «Белсат».

Два суды, згубленыя довады, узаемныя пазовы – але ўсё ж гэта адбылося. Былога малодшага лейтэнанта міліцыі Мікалая Раева, які летась збіў двух наведвальнікаў РАУС, асудзілі на тры гады і пазбавілі рангу.

Пацярпелы Аляксей Шведкаў кажа:

«Я чакаў, што будзе не крымінальны тэрмін, а які хатні арышт. Або якая іншая замена, але як выйшла - крымінальны тэрмін. Я вельмі рады. Я думаю, што ў Мсціслаўскім РАУС будзе праверка, каб ацаніць працаздольнасць работнікаў, якія таксама праходзілі паводле справы, хоць і як сведкі».

3 гады - найменшы магчымы тэрмін паводле 3 часткі 426 артыкула: перавышэнне паўнамоцтваў, спалучанае з гвалтам.

Пацярпелы сцвярджае, што асуджаны - не адзіны, хто ўдзельнічаў у ягоным з сябрам Мікалаем Купчыным збіцці. Астатнія 7 міліцыянтаў праходзілі паводле справы ў якасці сведак:

«Мяне трымалі, Купчына двое, хоць кожны з работнікаў мог спыніць гэта ўсё. Мог не даць наносіць удары. Неяк спыніць Раева. Але ніхто гэтага не зрабіў. І ніхто не панёс пакарання за гэта».

Але абскарджваць пастанову суда ён не плануе. Маўляў, задаволены і гэтым.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках