27 красавiка 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пашкадаваў аб невялікім падвышэнні мытаў на тавары з КНР

Трамп пашкадаваў аб невялікім падвышэнні мытаў на тавары з КНР

Прэзідэнт ЗША жадаў бы большых абмежаванняў у дачыненні да Пекіна.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пашкадаваў аб сваёй пастанове ўзняць мыты на імпарт з Кітая на 5%, паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Reuters. Аднак, як удакладнілі ў прэсавай службе Белага дома, пашкадаваў кіраўнік Злучаных Штатаў не аб эскалацыі гандлёвай вайны з Пекінам. Са слоў прэсавай сакратаркі Трампа Стэфані Грышам, прэзідэнт засмучаны тым, што ўзняў тарыфы толькі на 5%.

«Ягоны адказ быў няслушна вытлумачаны. Прэзідэнт Трамп адказаў на пытанне сцвярджальна, бо ён шкадуе, што не ўзняў тарыфы яшчэ вышэй», - заявіла Грышам.

Амэрыканскі прэзідэнт на прэсавай канферэнцыі па сустрэчы з брытанскім прэм'ер-міністрам Барысам Джонсанам адмовіўся ад простага адказу на пытанне, ці мае ён дадатковыя меркаванні што да далейшага гандлёвага супрацьстаяння з Кітаем. Аднаму рэпарцёру ён сказаў, што «ўсё можа быць», а другому заявіў, што ён мае дадатковыя меркаванні практычна аб кожным пытанні.

24 жніўня Трамп заявіў, што з пачатку восені мыты на кітайскія тавары агульным коштам $ 300 млрд павялічацца з 10 да 15%, а з 1 кастрычніка мыты на тавары агульным коштам $ 250 млрд вырастуць з 25 да 30%. Усё гэта ён патлумачыў пастановай Кітая ўвесці мыты на ўвоз амэрыканскіх тавараў на агульную суму $ 75 млрд.

Пры гэтым адразу пасля паведамлення аб новых абмежаваннях амэрыканскі прэзідэнт паведаміў, што па-ранейшаму адкрыты для гандлёвых перамоў з Пекінам. У сваю чаргу эканамічны дарадца Трампа Лары Кудлоў выказаў упэўненасць у тым, што Кітай не будзе рабіць захадаў у адказ на новыя дзеянні ЗША.

Гандлёвая вайна паміж краінамі пачалася ў 2018 годзе, пасля таго як Трамп ўвёў і павялічыў мыты на ўвоз некаторых кітайскіх тавараў. У 2019 годзе таварнае абарачэнне паміж Кітаем і ЗША скарацілася амаль на 14,6%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках