27 красавiка 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Military Watch: Навошта Беларусі патрэбная авіяцыя для далёкіх удараў?

5
Military Watch: Навошта Беларусі патрэбная авіяцыя для далёкіх удараў?

Беларуская авіяцыя пачала атрымліваць расейскія знішчальнікі Су-30СМ.

«Беларусь застаецца адзінай краінай у свеце, якая разгарнула самалёты Су-27 і іх вытворныя ў значнай колькасці, а затым вывела іх усе з ладу», - гаворыцца ў публікацыі амерыканскага выдання Military Watch.

Аглядальнік амерыканскага выдання адзначае, што адмова ад Су-27 абумоўленая не толькі высокімі эксплуатацыйнымі выдаткамі, але і ростам узросту самалётаў савецкай пабудовы. Ён таксама нагадвае чытачам, што на сённяшні дзень беларускія ВПС выкарыстоўваюць ўдасканаленыя варыянты больш лёгкіх знішчальнікаў МіГ-29 і штурмавікоў Су-25. Акрамя таго, авіяцыя была дапоўненая сучаснымі сістэмамі супрацьпаветранай абароны, якія дае Расея, у тым ліку сістэмамі СПА С-400, якія ўтвараюць шчыльную сетку супольна з платформамі больш кароткага радыусу дзеяння, такімі як «Бук-M2».

Су-30СМ значна даражэйшыя як у набыцці, так і ў абслугоўванні, чым яго папярэднік, аднак менавіта гэты знішчальнік гарантуе Беларусі бясспрэчную перавагу.

«У Беларусі будуць самыя цяжкія знішчальнікі ў Еўропе - акрамя тых, якія ў невялікіх колькасцях разгорнутыя на базах Злучаных Штатаў», - адзначае аглядальнік Military Watch.

Набыты Менскам знішчальнік - найбольш дасканалы варыянт канструкцыі Су-30 і абсталяваны радарам Н011 «Барс», якія забяспечвае далёкасць выяўлення 400 км супраць цэляў памерам са знішчальнік. Варта таксама адзначыць, што Су-30СМ абсталяваны сучаснай авіёнікай і сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).

Аглядальнік амерыканскага выдання звяртае ўвагу чытачоў на той факт, што расейскія вайскоўцы таксама ў вялікай колькасці набылі гэтыя знішчальнікі нароўні з платформамі Су-35 і Су-57.

«Расейскія вайсковыя-паветраныя сілы ўжо атрымалі 60 знішчальнікаў Су-30СМ з 2012 да 2016 года, і, як паведамляецца, таксама распрацоўваецца варыянт Су-30СМ, які будзе выкарыстоўваць рухавікі Су-35 АЛ-41. Аднак застаецца незразумелым, ці атрымае ў спадчыну гэты знішчальнік больш высокую карысную нагрузку новай платформы і кіраваны вектар цягі», - гаворыцца ў публікацыі.

Адзначаецца, што Менск ужо неаднаразова казаў пра свае асцярогі з нагоды вайсковага разгортвання NATO паблізу межаў Беларусі, пасля планаў ЗША адкрыць вайсковую базу ў Польшчы і выхаду Вашынгтона з Дамовы аб РСМД.

Су-30СМ забяспечыць беларускім вайсковым паветраным сілам магчымасць наносіць далёкі ўдар, што дазволіць Мінску паражаць цэлі глыбока за лініяй супраціўніка з шырокага дыяпазону вышынь да 8 000 метраў, за кошт удасканаленых кіраваных боепрыпасаў.

«Знішчальнік таксама мае высокую здольнасцю выконваць ролю перавагі ў паветры, дзякуючы сваёй надзвычайнай манеўранасці, карыснай нагрузцы», - адзначае аглядальнік амерыканскага выдання.

Аднак на сённяшні дзень застаецца незразумелым, ці ўдасца інтэграваць новыя расейскія гіпергукавыя ракеты Р-37М, якія прызначаны для Су-57 і Су-35, у Су-30СМ. Аглядальнік амерыканскага выдання мяркуе, што гэта вельмі магчыма, улічваючы значнае падабенства вышэйпералічаных знішчальнікаў і выдасканаленасць авіёнікі.

«Мяркуецца, што гэты самалёт (Су-30СМ - заўвага рэд.) здольны змагацца твар у твар практычна з усімі заходнімі знішчальнікамі, за выключэннем F-22», - адзначае аглядальнік Military Watch.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках