27 красавiка 2024, Субота, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі напішуць правілы карыстання электрасамакатамі

33
Чыноўнікі напішуць правілы карыстання электрасамакатамі

Больш магутныя прылады будуць прыраўноўвацца да мапедаў.

Змены ў заканадаўстве, якія будуць рэгламентаваць правілы карыстання электрасамакатамі, набудуць моц найбліжэйшым часам.

Пра гэта распавёў афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Станіслаў Салавей у праграме "Тыдзень" у эфіры тэлеканала СТВ, паведамляе БелТА.

"Падрыхтаваныя змяненні ў заканадаўства, якія найбліжэйшым часам увойдуць у дзеянне, - адзначыў Станіслаў Салавей. - Электрасамакат можа развіваць хуткасць да 25 км/г, а часам і значна больш. Плануецца, што карыстальнікі прылад, якія развіваюць хуткасць да 25 км/г, будуць прыраўноўвацца да пешаходаў. Больш магутныя прылады з электрарухавікамі ўжо будуць прыраўноўвацца да мапедаў альбо матацыклаў, на якія трэба пасведчанне кіроўцы, тэхагляд і страхоўка".

Раней відавочцы не раз паведамлялі пра выпадкі, калі ў Менску карыстальнікі электрасамакатаў развівалі хуткасць больш за 60 км/г. Адзін такі выпадак зарэгістраваў радар.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках