23 жнiўня 2019, Пятніца, 11:21
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Названыя 5 эфектыўных спосабаў паляпшэння памяці

1
Названыя 5 эфектыўных спосабаў паляпшэння памяці

Медыкі далі некалькі рэкамендацый.

Вялікая колькасць людзей мае складанасці з запамінаннем нават самай важнай інфармацыі. Экспэрты ў галіне медыцыны і здароўя назвалі 5 эфектыўных спосабаў, якія дапамагаюць развіваць і ўмацоўваць памяць, піша orthodox.od.ua.

У першую чаргу важна расслабляцца з дапамогай ёгі, медытацыі або іншых дзейсных сродкаў. Пасля такіх заняткаў у чалавека ў разы павышаецца здольнасць да запамінання вялікага аб'ёму інфармацыі. Таксама дапаможа пры праблемах з памяццю штодзённая гімнастыка для вачэй, у працэсе якой паўшар'і мозгу пачынаюць працаваць больш актыўна і гарманічна. Для гэтага трэба пасля абуджэння цягам 1-2 хвілін вадзіць вачыма з боку ў бок. Можна паспрабаваць ствараць у галаве асацыяцыі, запамінаючы цікавыя і яскравыя вобразы.

Для паляпшэння памяці важна правільна харчавацца, уключаючы ў рацыён большую колькасць буракоў, арэхаў, чарнасліву, цытрусаў, шпінату, брусніц і разынак. Акрамя гэтага трэба ўжываць у дастатковай колькасці прадукты з вітамінамі B, C, E, B12. Гэтыя элементы ўтрымліваюцца ў мясе, яйках, рыбе і птушцы, таму іх нельга цалкам выключаць з рацыёну. Не варта забываць і пра трэніроўку памяці, а таксама пра тое, што больш увагі трэба надаваць пазітыўным момантам, па магчымасці хутчэй забываць негатыў.