18 траўня 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падвышае тарыф на прапампоўванне расейскай нафты

3
Беларусь падвышае тарыф на прапампоўванне расейскай нафты
ФОТА: RIA.RU

Тарыф на транспартаванне расейскай нафты вырасце з 1 верасня.

Беларусь і Расея ўзгаднілі падвышэнне тарыфу на транспартаванне расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ са спасылкай на прэс-службу канцэрна «Белнафтахім».

Тарыф на транспартаванне расейскай нафты з 1 верасня вырасце на 3,7%. Як адзначылі ў «Белнафтахіме», гэтыя захады прымаюцца ў сувязі са зніжэннем аб'ёмаў транзіту расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба». З такой ініцыятывай выступіў аператар трубаправода ААТ «Гомельтранснафта Дружба», які звярнуўся з просьбай аб пазапланавым пераглядзе тарыфу да рэгулятара ў II квартале.

Падчас перамоў сторанам удалося дасягнуць прынцыповай дамоўленасці аб давядзенні тарыфу да таго памеру, які дазволіць забяспечыць аб'ёмы даходу ў памерах, спрагназаваных на 2019 год, паведаміла прэс-служба канцэрна.

У наступны раз тарыфы могуць быць перагледжаныя ў працэсе падвядзення вынікаў работы за 2019 год.

Як раней заяўлялі ў «Гомельтранснафта Дружба», да недаатрымання прыбытку прывяла сітуацыя з забруджваннем нафты. Для кампенсацыі страт «Гомельтранснафта Дружба» прапанаваў расейскім калегам давесці аб'ёмы транспартавання да канца 2019 года да 59 млн тон альбо павялічыць тарыфы на транспартаванне зыходзячы з колькасці недапампаванай нафты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках