31 жнiўня 2026, панядзелак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра Лукашэнку пачалі ўтойваць, здавалася б, бяскрыўдны факт

3
Пра Лукашэнку пачалі ўтойваць, здавалася б, бяскрыўдны факт

Называць узрост кіраўніка — забаронена?

30 жніўня кіраўніку Беларусі споўнілася 72 гады. Аднак дзяржаўныя СМІ пра гэты факт маўчаць, а прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі не паведаміла нават пра віншаванне ад Уладзіміра Пуціна.

На вечар нядзелі на сайце кіраўніка была толькі навіна пра тое, што Лукашэнка павіншаваў з Днём шахцёра калектыў і ветэранаў ААТ «Беларуськалій». Пра тое, што кіраўніку споўнілася 72 гады, — ні слова. Падобная сітуацыя назіралася і ў дзяржаўных СМІ.

Між тым з паведамлення прэс-службы Крамля стала вядома, што Лукашэнку двойчы павіншаваў Уладзімір Пуцін: спачатку тэлеграмай, а затым падчас тэлефоннай размовы.

«Салідарнасць» ужо адзначала: відаць, дзяржаўнай прапагандзе забаранілі гаварыць пра ўзрост кіраўніка. Два гады таму прэс-служба Лукашэнкі і дзяржаўныя СМІ «забыліся» пра яго 70-годдзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках