27 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыйшоў цыклон Xaver

10
У Менск прыйшоў цыклон Xaver
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА NASA

Праз моцныя дажджы абцяжараны рух на Партызанскім праспекце.

У Менск прыйшоў цыклон Xaver. У горадзе ідуць моцныя дажджы, абяцалі навальніцы і парывісты вецер. Цяпер абцяжараны рух на Партызанскім праспекце, піша tut.by.

Учора Белгідрамет паведаміў аб неспрыяльнай з'яве. У Менску ўдзень абяцалі навальніцу і моцны дождж. У другой палове дня - моцны парывісты вецер.

Аб праблемах з грамадскім транспартам паведамленняў не паступала. Кіроўцы паведамляюць аб дрэннай бачнасці. На Партызанскім праспекце коркі.

Чытачы дасылаюць відэа і фота аб непагадзі.

«Ігуменскі тракт. Пад развязкай. Аўтамабілі едуць з асцярогай. Многія стаяць».

Затапіла Партызанскі праспект.

На Nexta lite з'явіліся відэа, як кіроўцы на Партызанскім праспекце аб'язджаюць дарогу па газоне. Затапляе дарогі і ў Лошыцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках