22 жнiўня 2019, Чацвер, 21:57
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Расеі павысіўся радыяцыйны фон пасля выбуху на вайсковым палігоне

14
У Расеі павысіўся радыяцыйны фон пасля выбуху на вайсковым палігоне

Першапачаткова Мінабароны РФ зняпраўджвала інфармацыю аб павышэнні радыяцыйнага фону.

Пасля выбуху на палігоне ВМФ Расеі пад Нёнаксай у Северадзвінску Архангельскай вобласці было зафіксавана кароткачасовае павышэнне радыяцыйнага фону, паведамілі ў гарадской адміністрацыі, паведамляе zn.ua.

Першапачаткова Telegram-канал Mash са спасылкай на экстранныя службы таксама паведаміў, што радыяцыйны фон у населеным пункце перавышаны ўтрая. Датчыкі спрацавалі ў суседнім Северадзвінску - на павышаныя паказчыкі адгукнулася аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнага становішча. У Мінабароны РФ гэтую інфармацыю зняпраўдзілі, адзначыўшы, што выкідаў радыяцыі і шкодных рэчываў не было.

«Аб 11:50 паводле Масквы 8 жніўня датчыкі АСКРА (Аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнай абстаноўкі) у Северадзвінску зафіксавалі кароткачасовае павышэнне радыяцыйнага фону», - гаворыцца ў паведамленні мэрыі Северадзвінска.

Раней паведамлялася аб тым, што ў Архангельскай вобласці Расеі ў чацвер, 8 жніўня, на тэрыторыі вайсковага палігона падчас выпрабавання вадкаснага рэактыўнага рухавіка адбыўся выбух і пачаўся пажар. Загінулі два чалавекі і яшчэ шэсць пацярпелі.

Са слоў крыніцы «Ведомостей» у абароннай прамысловасці, выбух адбыўся падчас выпрабаванняў рухавіка карабельнай ракеты, якая знаходзіцца на ўзбраенні ВМФ.