27 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне зноў патаннеў газ для насельніцтва

20
Ва Украіне зноў патаннеў газ для насельніцтва

З красавіка кошты газу для ўкраінцаў знізіліся ўжо на 25,4%.

Нацыянальная акцыянерная кампанія Нафтагаз Украіны зніжае кошт газу для насельніцтва яшчэ на 5,1%. Пра гэта паведамляе korrespondent.net са спасылкай на прэс-службу Нафтагаза.

Паведамляецца, што Нафтагаз разлічыў новы кошт газу для патрэб насельніцтва і іншых спажыўцоў паводле ПСЗ (права сацыяльнага забеспячэння) на жнівень. Новы кошт вызначаны на ўзроўні 4 653,54 грыўняў за тысячу кубаметраў (без уліку ПДВ і транспартных выдаткаў).

У параўнанні з ліпенем кошт газу знізіцца на 5,1%. Канчатковы кошт газу ў рэгіёнах будзе залежаць ад тарыфу на размеркаванне газу, устаноўленага НКРЭКУ для адпаведнага абл- ці гаргазу. Пастаўшчыкі газу абавязаны паведаміць спажыўцам аб канчатковым кошце.

Адзначым, з красавіка кошт газу для насельніцтва знізіўся ўжо на 25,4%.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках