27 красавiка 2024, Субота, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Канадзе банк дараваў кліентам усе пазыкі па крэдытках

4
У Канадзе банк дараваў кліентам усе пазыкі па крэдытках

Амерыканскі Chase Bank перад выхадам з канадскага рынку спісаў усю запазычанасць.

Амерыканскі Chase Bank пастанавіў спісаць усе запазычанасці па крэдытных картках шэрагу кліентаў у Канадзе, піша finanz.ru.

Як паведамляе CBC, пад дараванне запазычанасці патрапілі трымальнікі двух тыпаў карт - Аmazon.ca Rewards Visa and the Marriott Rewards Premier Visa.

Запазычанасць была спісаная па-за залежнасцю ад сумы пасля таго, як банк пастанавіў сысці з канадскага рынку і спыніць абслугоўванне крэдытных карт у сакавіку 2018 года.

«Я быў на сёмым небе ад шчасця, калі даведаўся», - кажа Дуглас Тэрнер, трымальнікі карты Visa Аmazon, які завінаваціўся банку 6157 даляраў.

Банк - «дачка» найбуйнейшага ў ЗША JPMorgan Chase - не раскрыў, якой колькасці кліентаў была дараваная пазыка і на якую суму яна была спісаная.

Пастанова была прынятая таму, што такі шлях быў прызнаны найбольш зручным для ўсіх, заявіла CBC прадстаўніца банка Марыя Марцінес. «У канчатковым выніку, мы падумалі, што гэта будзе самым найлепшым развязаннем сітуацыі, асабліва для нашых кліентаў», - сказала яна.

Плаціць падаткі са спісаных сум пазыкі ў канадцаў не запатрабуюць, удакладняе дырэктар у падатковай палітыцы CIBC Джэймі Галамбек.

Адзіная ўмова - каб грошы былі выдаткаваныя з крэдытак на куплю спажывецкіх тавараў, для асабістага карыстання, а не для камерцыйнай выгады.

«Фактычна гэта проста бясплатныя грошы», - кажа Галамбек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках