4 траўня 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларус служыць у войску ЗША

14
Як беларус служыць у войску ЗША
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сяржант Дзмітрый Левіт наважыў пайсці на службу пасля 11 верасня 2001 года.

Як беларус трапіў у Амерыканскае войска, распавядае праграма «Беларускі свет» на «Белсаце».

«Я быў шараговым інжынерных войскаў на Кольскім паўвостраве. Мяне забралі ў 1983 годзе, – узгадвае маладосць сяржант Нацыянальнае гвардыі Зміцер Левіт. – Я быў малады і дурны, з прамытымі мазгамі. Быў савецкім патрыётам, лічыў, што хлопец павінен служыць».

Але ад налёту рамантыкі хутка не засталося і следу: служба ў савецкім войску падалася двума гадамі турмы.

Пры незалежнай Беларусі Зміцер Левіт працаваў у рэдакцыі газеты «Навіны Беларускага народнага фронту», займаўся распаўсюдам. Паспеў атрымаць некалькі штрафаў. Пасля па запрашэнні цёткі з’ехаў у ЗША. Спадзяваўся распачаць уласны бізнэс, каб працаваць з Беларуссю. Але жыццё нашага героя, як сам ён сцвярджае, змяніла зусім іншае: тэракты на Манхэтане 11 верасня 2001 года.

«Я вельмі раззлаваўся, што ў мой горад прыйшлі забойцы, хацеў, так бы мовіць, адпомсціць. І пайшоў у пункт набору ахвотных служыць у марской пяхоце. Сказаў, што хачу пайсці ў войска. Мне было 36, таму мне сказалі, што я застары, і параілі звярнуцца ў Нацыянальную гвардыю», – распавядае Зміцер Левіт.

У выніку яго ўзялі ў транспартныя войскі: «У пяхоце я проста не вытрымаў бы нагрузак. Мая спецыяльнасць – кіроўца цяжкай тэхнікі». Ягоная рота пабывала на 1-й і 2-й іракскіх войнах, у Афганістане. Там спадару Змітру пабываць не давялося, але нядаўна яго перавялі ў сапёрны батальён.

Пытаемся, ці не баіцца ён трапіць на вайну.

«Я – жаўнер, – адказвае суразмоўца. – Тут гэта дабравольна, ніхто не прымушае ісці ў войска. Калі баішся трапіць на вайну, проста не ідзі ў войска».

Сюжэт пра беларуса ў амерыканскім войску пачынаецца на 07:55 хвіліне выпуску

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках