24 красавiка 2024, Серада, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўхвалілі продаж Польшчы трох дзясяткаў знішчальнікаў F-35

3
ЗША ўхвалілі продаж Польшчы трох дзясяткаў знішчальнікаў F-35

32 знішчальнікі-бамбавікі F-35 павінны замяніць савецкія МіГ-29 і Су-22, што знаходзяцца на ўзбраенні.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў угоду з Польшчай у продажы трох дзясяткаў шматфункцыйных знішчальнікаў-бамбавікоў пятага пакалення F-35, паведамляе ўправа Міністэрства абароны ЗША ў абаронным супрацоўніцтве і бяспецы DSCA (Defense Security Cooperation Agency).

Плануецца, што Польшча набудзе ў ЗША 32 знішчальнікі, а сума ўгоды складзе $6,5 млрд.

«Продаж F-35 дасць Польшчы надзейны абарончы патэнцыял для стрымлівання агрэсіі ў рэгіёне і забеспячэння ўзаемадзеяння з амерыканскімі сіламі. Прапанаваны продаж павялічыць эксплуатацыйныя запасы самалётаў у Польшчы і пашырыць магчымасці самаабароны класу «паветра – паветра» і «паветра – зямля», – гаворыцца ў паведамленні.

Ва ўправе адзначылі, што новымі F-35 Польшча зможа замяніць савецкія МіГ-29 і Су-22, якія цяпер знаходзяцца на ўзбраенні.

Пра цікавасць Польшчы да амерыканскіх вайсковых самалётаў стала вядома ў сакавіку сёлета. Тады польскі прэзідэнт Анджэй Дуда сказаў, што Варшава мае намер набыць больш за 30 знішчальнікаў да 2026 года.

У сярэдзіне чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў Дуду ў Белым доме. Яны, сярод іншага, абмеркавалі магчымую ўгоду ў набыцці гэтых самалётаў. Тады Трамп заявіў, што Польшча набудзе ад 32 да 35 знішчальнікаў F-35.

Акрамя таго, Трамп і Дуда абмеркавалі магчымасць павелічэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы. Кіраўнік Белага дому адзначыў, што ён абдумвае магчымасць перакідання туды з Нямеччыны дадаткова 2 тыс. вайскоўцаў. Як паведамляе Reuters, у выпадку станоўчага развязання гэтага пытання агульная колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы павялічыцца ў паўтара раза і дасягне 6 тыс.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках