27 красавiка 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы былі нашым мячом і шчытом»

1
«Вы былі нашым мячом і шчытом»

Вызвалены ўкраінскі марак падзякаваў СМІ.

Украінскі марак Дзяніс Грыцэнка падзякаваў СМІ за асвятленне захопу 24 украінскіх маракоў Расеяй у 2018 годзе. Ён адзначыў, што СМІ сталі для іх "мячом і шчытом", піша zn.ua.

"Хачу зноў падзякаваць сродкам масавай інфармацыі, таму што вы былі для нас нашым мячом і шчытом. Як кажуць, калі да нас прыйдзе хтосьці з мячом, то мы адкажам мячом і шчытом", – адзначыў Дзяніс Грыцэнка.

Паводле ягоных словаў, адразу пасля захопу маракоў Расеяй да іх ставіліся "не як да людзей". Аднак калі захоп украінцаў пачалі асвятляць СМІ, то сітуацыя змянілася і да палонных на той момант маракоў "ставіліся з асцярогай".

У той самы час, паводле словаў Грыцэнкі, малодшыя нагляднікі ў СІЗА ставіліся да маракоў адносна нармальна. Аднак у СІЗА былі "сум, туга і смутак".

Сёння вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія маракі даюць першую прэс-канферэнцыю пасля вяртання ва Украіну.

7 верасня адбыўся абмен утрыманымі асобамі паміж Украінай і Расеяй у фармаце "35 на 35". РФ вярнула ва Украіну 24 палонных маракоў і 11 палітвязняў: Рамана Сушчанку, Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанку, Уладзіміра Балуха, Станіслава Клыха, Мікалая Карпюка, Аляксея Сізановіча, Паўла Грыба, Эдэма Бекірава, Яўгена Панова і Артура Панова.

Сярод тых, каго Украіна перадала РФ, ёсць як расейцы, так і грамадзяне Украіны, асуджаныя за дзяржаўную здраду, удзел у тэрарыстычных арганізацыях і іншыя злачынствы. 11 з іх былі памілаваныя прэзідэнтам, 19 – вызваленыя з-пад варты напярэдадні абмену, двое ўжо знаходзіліся на волі, адзін быў перададзены расейцам раней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках