24 красавiка 2024, Серада, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто акрамя арабскага шэйха можа сказаць «дзякуй» Лукашэнку

8
Хто акрамя арабскага шэйха можа сказаць «дзякуй» Лукашэнку

Кароткі спіс адметных сяброў дыктатара.

Наследны прынц Абу-Дабі Мухамед бен Заід аль-Нахаян цёпла адазваўся пра прыём, аказаны яму ў Беларусі, піша «Салiдарнасць».

- Сказаць проста дзякуй недастаткова, каб выказаць усе мае пачуцці. Я сапраўды вельмі ўдзячны за цёплы прыём, які нам аказаны. Я пабываў у многіх дзяржавах, але, паверце мне, тут я адчуваю сябе як дома — цытуе шэйха БелТА.

Адчуваць сябе як дома ў Беларусі наследнаму прынцу падчас сустрэчы прапаноўваў Аляксандр Лукашэнка:

- У любы час на любы тэрмін прыязджайце да нас адпачыць. Тым больш лета, ды і пачатак восені ў вас (у ААЭ) з нашага пункту гледжання часы жорсткія – пад 40 градусаў, а часам і вышэй... ведайце, што гэта не чужая вам зямля. Тым больш у вас тут свой дом.

Гісторыя Вялікага сяброўства паміж кіраўніком Беларусі і кіраўнікамі ААЭ цікавая з шэрагу прычын. Узаемны гандаль паміж краінамі дагэтуль не перавысіў абяцаныя гадоў пяць таму паўмільярда даляраў (у 2018-м тавараабарот склаў $72,3 млн).

Але гэта не перашкаджае кіраўніку краіны штогод адпачываць у гатэлях шэйхаў разам з сынамі і блізкім колам кіраўнікоў і бізнэсоўцаў. Шэйхі таксама не засталіся ў накладзе, атрымаўшы вялікія ўчасткі зямлі ў Беларусі.

Хто ж яшчэ, акрамя шэйха Абу-Дабі Мухамеда бен Заід аль-Нахаяна мог бы цёпла падзякаваць Аляксандру Лукашэнку за асаблівае стаўленне? Складзём невялікі спіс з тых, хто апошнім часам часцей за ўсё быў на слыху.

Браты Карычы

АДНО З ТВАРЭННЯЎ КАРЫЧАЎ У МЕНСКУ, ВЫКЛІКАЛА Ў МНОГІХ АБУРЭННЕ

Уладальнікі Сербскай кампаніі «Dana Holdings» указамі Лукашэнкі атрымалі пад забудову некалькі ўчасткаў зямлі ў Менску, у тым ліку на Кастрычніцкай плошчы. Іх бізнэсу тэлеканал «Белсат» прысвяціў расследаванне, у якім, між іншым, сцвярджаецца наступнае:

— Кошты на жыллё ў Менску штучна завышаныя на дзясяткі адсоткаў. Гэтыя грошы ідуць не ў бюджэт, а ў схемы з прыкметамі карупцыі, якія вядуць да самых вярхоў улады.

Як паведамляў раней «Ежедневник», чысты прыбытак беларускіх кампаній холдынгу Astra Group, кантраляванага сербскімі мільянерамі Драгамірам і Багалюбам Карычамі, летась перавысіў 50 млн даляраў.

Сербскія сябры Лукашэнкі настолькі ўпэўнена сябе адчуваюць у Беларусі (як дома), што пачалі пазначаць тэрыторыю ўласным фамільным гербам.

Міхаіл Гуцарыеў

МІХАІЛ ГУЦАРЫЕЎ (ЗЛЕВА) ПРЫСУТНІЧАЎ НА ПЕРАМОВАХ ЛУКАШЭНКІ З ПРЭЗІДЭНТАМ РАСЕЙСКАГА «АШЧАДБАНКА» ГЕРМАНАМ ГРЭФАМ

Расейскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў вядомы не толькі тым, што Лукашэнка падарыў дарагі аўтамабіль. Нядаўна ён купіў менскую будаўнічую кампанію «Ю-строй».

У Менску бізнэсоўцу належыць гатэль Renaissance Minsk, пад Менскам — ангар для бізнэс-авіяцыі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» і сядзіба ў Краснасельскім.

Гуцарыеў мае віды на IT-сферу ў Беларусі, але адным з галоўных яго актываў з'яўляецца будаўніцтва Нежынскага ГАК, якое вядзе яго кампанія «Слаўкалій» у Любанскім раёне.

Завяршыць будаўніцтва комплексу магутнасцю 2 млн тон хларыду калію ў год плануецца ў 2020-м.

Кітайскія кампаніі

Кіраўнік Беларусі не раз рассыпаўся ў кампліментах у адрас кітайскіх улад, прапаноўваючы ім інвеставаць у нашу эканоміку. У выніку мы маем цэлы шэраг сумнеўных аб'ектаў - ад фабрыкі ў Шклове, да Светлагорскага ЦКК.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках