31 жнiўня 2026, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Шкурын увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату Польшчы

Ілля Шкурын увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату Польшчы
Ілля Шкурын
Фота: gkskatowice.eu

Гэта адбылося ўдругі.

Беларускі форвард «Катавіце» Ілля Шкурын увайшоў у склад 11 лепшых пасля 6-га тура Экстраклясы, піша bel.football.

У сустрэчы з «Гурнікам» беларускі нападнік «Катавіце» адзначыўся хет-трыкам і прынёс перамогу сваёй камандзе на 90+10-й хвіліне — 3:2.

Ацэнка беларуса склала 9,3 бала.

Варта адзначыць, што гэта другое трапленне Іллі Шкурына у сімвалічную зборную Экстраклясы ў сезоне-2026/27. Раней футбаліст уваходзіў у 11 лепшых пасля 2-га тура.

Таксама 26-гадовы гулец з пяццю галамі выйшаў на другое месца ў спісе бамбардзіраў польскага элітнага дывізіёна.

30 жніўня «Катавіце» перамог «Гурнік» Забжэ (3:2) у матчы 6-га тура чэмпіянату Польшчы.

Беларускі форвард «гексы» Ілля Шкурын адыграў матч цалкам і адзначыўся трыма галамі (на 11-й, 90+1-й і 90+10-й хвілінах).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках