27 красавiка 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ў нетрах Зямлі мільярды тонаў дыяментаў

11
Навукоўцы выявілі ў нетрах Зямлі мільярды тонаў дыяментаў

Запасы дыяментаў знаходзяцца на глыбіні 200 км у кратонах.

Апошнія даследаванні навукоўцаў з Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута (MIT) паказалі дзіўныя вынікі: у кары Зямлі знаходзяцца мільярды тонаў дыяментаў.

Першапачатковай мэтай даследавання было складанне мадэлі будовы літасферы, паведамляе segodnya.ua.

Дыяменты выяўленыя з дапамогай метаду "прасвечвання" паверхні Зямлі інфрагукавымі хвалямі. Даўжыня хваляў змяняецца ў залежнасці ад тэмпературы і шчыльнасці рэчыва.

Вялізныя запасы дыяментаў знаходзяцца на глыбіні 200 км у кратонах – кавалках зямной кары, якія ўтвараюць кантыненты і размешчаныя ў цэнтральнай частцы плітаў.

Аднак незлічоная колькасць каштоўных камянёў недаступная для чалавецтва – не існуе тэхналогій, здольных прасвідраваць зямную кару на такія адлегласці.

"Апошняе даследаванне паказала, што дыяменты – вельмі распаўсюджаны матэрыял на Зямлі ў геалагічным маштабе. На жаль, дабрацца да іх немагчыма", – пракаментаваў навуковец з MIT Ульрых Фаул.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках