27 красавiка 2024, Субота, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы-пратэстоўцы вылучылі чацвёртага кандыдата

4
Берасцейцы-пратэстоўцы вылучылі чацвёртага кандыдата

У парламенцкай кампаніі ўдзельнічае яшчэ адзін супраціўнік будаўніцтва пад Берасцем завода АКБ.

Ён мае намер балатавацца ў акрузе, на тэрыторыі якой і знаходзіцца скандальны завод.

У парламенцкай кампаніі па Берасцейска-Памежнай выбарчай акрузе №4 вылучаюць кандыдатуру актывіста кампаніі ў барацьбе з заводам АКБ, дзяжурнага «свінцовай варта» Уладзіміра Мароза.

«Чацвёртага кандыдата мы вылучылі на патрабаванне людзей. Жыхары раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца завод, абураліся, што ў іх акрузе ніхто з пратэстоўцаў не вылучаецца, - распавёў «Брестской газете» праваабаронца, актывіст кампаніі Раман Кісляк.

У панядзелак 16 верасня акруговая выбарчая камісія разгледзіць заяву Уладзіміра Мароза на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы збору подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам. На мінулым тыдні былі зарэгістраваныя групы для збору подпісаў траіх актывістаў пратэстнага руху: Аляксандра Кабанава, Алены Макарэвіч і Рамана Кісляка.

Для рэгістрацыі іх кандыдатамі ў дэпутаты неабходна сабраць не менш за 1 000 подпісаў за кожнага.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках