27 красавiка 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя простыя штодзённыя звычкі, якія падаўжаюць жыццё

5
Названыя простыя штодзённыя звычкі, якія падаўжаюць жыццё

Іх рэкамендавалі ўключыць у свой звыклы распарадак дня.

Медыкі распавялі пра простыя і карысныя штодзённыя звычкі, прытрымліванне якіх дазволіць падоўжыць жыццё. Іх рэкамендавана ўключыць у свой звыклы распарадак, а эфект ад гэтага будзе доўгатэрміновым, піша сайт lenta.ua.

Перш за ўсё трэба правільна пачынаць дзень, для чаго нельга адразу рэзка ўставаць з ложка пасля абуджэння, паколькі гэта падвяргае арганізм дадатковаму стрэсу. Лепш некалькі хвілін паляжаць і падумаць пра штосьці прыемнае, таксама можна пацягнуцца.

Далей варта нашча выпіць шклянку вады, каб запусціць працу ЖКТ. Пры сядзячай працы трэба ўзяць звычку ўставаць хоць бы праз кожныя 45 хвілін, каб прайсціся або выканаць прысяданні.

Акрамя таго, карысна будзе прагуляцца пешшу некалькі прыпынкаў або падняцца на свой паверх без ліфта. Каб зберагчы арганізм ад стрэсу праз страх спазніцца, выходзіць з дому лепш на 15 хвілін раней.

Прыём ежы экспэрты раяць рабіць з інтэрвалам у чатыры гадзіны, дзякуючы гэтаму можна трымаць узровень цукру ў норме, скарачаючы рызыку інсулінарэзістэнтнасці і дыябету.

Не апошнюю ролю ў самаадчуванні мае эмацыйны стан. Псіхолагі заклікаюць навучыцца радавацца дробязям і дзякаваць за добрае, а таксама пазбягаць плётак і скаргаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках