27 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧЕ-2019: Каманда Беларусі на тай-брэйку адолела фінаў

ЧЕ-2019: Каманда Беларусі на тай-брэйку адолела фінаў

Беларускім валейбалістам атрымалася згуляць пяць матчболаў у трэцяй партыі.

Нацыянальная каманда Беларусі ў валейболе на тай-брэйку падолела каманду Фінляндыі ў матчы групавога раўнда мужчынскага чэмпіянату Еўропы-2019 - 3:2, піша pressball.by.

Адзначым, што ў трэцяй партыі беларусы згулялі пяць матчболаў. Для нашай каманды гэта першая перамога на турніры. 16 верасня каманда Беларусі згуляе з камандай Паўночнай Македоніі. Пачатак - а 21.30.

Беларусь - Фінляндыя - 3:2 (13:25, 17:25, 30:28, 25:22, 15:13)

Табліца: Расея - 3 перамогі (9 балаў, 3 гульні), Славенія - 2 (6,2), Турцыя - 1 (3,2), Фінляндыя - 1 (4,3), Беларусь - 1 (2,3), Паўночная Македонія - 0 (0,3).

У плэй-оф з групы выйдуць чатыры каманды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках