27 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы патрабуюць выхаду краіны з «саюзнай дзяржавы» з РФ

24
Беларусы патрабуюць выхаду краіны з «саюзнай дзяржавы» з РФ

Тысячы беларусаў ужо паставілі свае подпісы.

Пад петыцыяй за выхад Беларусі з «саюзнай дзяржавы» падпісаліся ўжо больш за восем тысяч чалавек.

У петыцыі адзначаецца, што дамова аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі, укладзеная 8 снежня 1999 года, «вядзе да страты рэальнага суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь».

Згодна з дакументам, воля беларускага народа аб эканамічнай інтэграцыі з РФ, выказаная на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1995 годзе, ужо і так рэалізаваная праз ўваходжанне Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз.

Таму, на падставе артыкула 67 Дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы», падпісанты патрабуюць ад кіраўніка Беларусі і Нацыянальнага сходу дэнансаваць дамову пра стварэнне «саюзнай дзяржавы».

Між тым да 8 снежня 2019 года ўлады Беларусі і Расеі плануюць падпісаць новую дамову аб паглыбленні інтэграцыі, у выніку чаго РФ можа цалкам паглынуць беларускую эканоміку.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках