27 красавiка 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ваенных вучэннях пад Смаленскам БТР расціснуў двух расгвардзейцаў

На ваенных вучэннях пад Смаленскам БТР расціснуў двух расгвардзейцаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дэталі інцыдэнту не раскрываюцца.

На ваенных вучэннях у Смаленскай вобласці БТР на смерць збіў двух супрацоўнікаў Расгвардыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт Смаленскага гарнізону.

Дэталі інцыдэнту не раскрываюцца. Суразмоўца агенцтва ва ўстанове сказаў толькі, што "такое ёсць".

Паводле ацэнкі Саюза камітэтаў салдацкіх маці, штогадовыя небаявыя страты ў расейскай арміі складаюць блізу 600 вайскоўцаў. Зыходзячы з колькасці адпраўленых на службу ў восеньскі набор 2018 года, гэта кожны дзвесце дваццаты прызыўнік. Асноўныя прычыны гібелі – злачынствы, хваробы, самагубствы і няшчасныя выпадкі.

Пры гэтым афіцыйную статыстыку небаявых стратаў Міністэрства абароны перастала публікаваць яшчэ некалькі гадоў таму. Апошнія такія звесткі прыпадаюць на 2015 год: тады небаявыя страты ў расейскай арміі складалі 626 вайскоўцаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках