27 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Беларусі пачаў працу над адзіным Падатковым кодэксам з Расеяй

11
Мінфін Беларусі пачаў працу над адзіным Падатковым кодэксам з Расеяй

Будзе створаная спецыяльная камісія для працы над дакументам.

Міністэрства фінансаў разам з іншымі дзяржорганамі пачалі падрыхтоўку праекта адзінага Падатковага кодэкса «саюзнай дзяржавы». Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі ў прэс-службе Мінфіна.

– У рамках працы даручэнняў урада плануецца стварыць камісію з зацікаўленых, у тым ліку і прадстаўнікоў бізнэсу, – паведамілі журналістам у Міністэрстве фінансаў.

Нагадаем, расейскае выданне «Коммерсант» апублікавала артыкул, у якім апавядаецца пра план аб'яднання эканомік Беларусі і Расеі. Гаворка ідзе пра адзіны Падатковы кодэкс, знешнегандлёвы рэжым і Грамадзянскі кодэкс, уніфікаваны ўлік уласнасці і падобных сацгарантый, амаль аб'яднаны банкаўскі нагляд, але з двума цэнтрабанкамі, адзіны рэгулятар рынкаў нафты, газу і электраэнэргіі і гарманізацыю дзяржрэгулявання галінаў.

Расейскія журналісты заявілі, што фактычна гаворка ідзе пра стварэнне канфедэрацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках