27 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Убачыць нацыянальную сімволіку для людзей - як глыток свежага паветра»

8
«Убачыць нацыянальную сімволіку для людзей - як глыток свежага паветра»

А прадстаўнікі ўлады, наадварот, праз яе нервуюцца.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» з Мазыра Міхаіл Бандарэнка распавёў прэс-службе кампаніі, з якім настроем гараджане прыходзяць на пікеты збору подпісаў:

- Збор подпісаў ідзе нядрэнна. У нас толькі з пікетаў ужо ёсць блізу 120 - 130. Большасць нашых актывістаў ходзяць яшчэ і па кватэрах.

Людзі падыходзяць да нас на пікетах, гутараць, пытаюцца нешта, цікавяцца планамі і прапануюць дапамогу. Некаторыя, толькі ўбачыўшы нацыянальную сімволіку, адразу падпісваюцца. Для іх гэта як глыток свежага паветра.

Чыноўнікі, наадварот, нервуюцца. Зусім нядаўна, мне скінулі аўдыёзапіс з прадпрыемства «Мазырсоль», на якім местачковая начальніца пагражала сваім падначаленым, каб тыя не надумалі ставіць за нас подпісы. Нават «Зубр» узгадала.

Гэтыя пагрозы ад чынуш проста смешныя. Яны толькі паказваюць, што мы ўсё робім правільна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках