27 красавiка 2024, Субота, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкістан і Кыргызстан дамовіліся аб спыненні агню

Таджыкістан і Кыргызстан дамовіліся аб спыненні агню

Кыргызстан прыбярэ назіральную вышку, усталяваную на мяжы.

Прадстаўнікі Кыргызстана і Таджыкістана ў сераду, 18 верасня, узгаднілі адвод сіл на мяжы, дзе на два дні раней адбылася страляніна, якая прывяла да гібелі некалькіх памежнікаў. Бакі таксама дамовіліся, што кіргізскія памежнікі прыбяруць назіральную вышку, а таджыцкі бок не будзе будаваць сваю, паведамляе dw.com.

Бакі сустрэліся ў сераду раніцай у Сагдыйскай вобласці Таджыкістана і дамовіліся адвесці ад мяжы дадатковыя сілы і баявую тэхніку да 18.00 таго ж дня.

«Папярэднія вынікі перамоваў такія: кіргізскі бок знясе назіральную вышку, а таджыцкі бок не будзе яе будаваць», - паведамляе таджыкскае выданне «Азія-плюс». Напярэдадні прэм'ер-міністры дзвюх краін сустрэліся на мяжы.

Перастрэлка на кіргізска-таджыцкай мяжы

Канфлікт на мяжы пачаўся 15 верасня. Жыхары абедзвюх краін абвінавацілі адзін аднаго ў будаўніцтве на спрэчных тэрыторыях. Яны прадоўжылі будаўніцтва, нягледзячы на дамоўленасць краін спыніць яго.

16 верасня была адкрытая страляніна. Кожны з бакоў вінаваціць іншы ў развязванні баявых дзеянняў. Паводле інфармацыі выдання «Фергана News», з таджыкскага боку загінулі трое вайскоўцаў, параненыя 12 чалавек, з кіргізскага боку загінуў адзін вайсковец і параненыя 13 чалавек. Адзін з кіргізаў, якія пацярпелі ў перастрэлцы на мяжы, знаходзіцца ў коме.

Паводле паведамлення «Інтэрфакса», прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў заявіў аб неабходнасці не дапусціць эскалацыі канфлікту на кіргізска-таджыцкім адцінку мяжы. Ён дадаў, што сітуацыя павінна быць урэгуляваная ў рамках міжнароднага права і ў рамках дасягнутых раней дамоўленасцей з таджыцкім бокам.

Гэта не першы інцыдэнт на мяжы дзвюх краін. У ліпені праз сутыкненні на мяжы блізу кіргізскай вёскі Аксай загінуў адзін чалавек і не менш за 14 атрымалі раненні. Працягласць мяжы паміж дзвюма краінамі складае больш за 970 кіламетраў, аднак з іх апісаны блізу 600.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках