27 красавiка 2024, Субота, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заявіла пра зрыў нармандскага саміту на віну Расеі

6
Украіна заявіла пра зрыў нармандскага саміту на віну Расеі

Перамовы маглі сарвацца праз тое, што Масква намагае на «адмысловым» статусе Данбаса.

Саміт лідараў краін «нармандскага фармату» - Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі - не адбыўся 17 верасня, бо расейскі бок з тэхнічных прычын не змог узяць удзел у сустрэчы. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка.

«Зяленскі быў гатовы сустрэцца, і гэтая сустрэча павінна была адбыцца ўчора. На жаль, Расейская Федэрацыя ў гэты раз з тэхнічных прычын не змагла ўзяць удзел», - сказаў Прыстайка, якога цытуе «Інтэрфакс-Украіна».

Міністр дадаў, што найбліжэйшым часам плануецца праца над тым, каб «знайсці час для чатырох лідараў».

Суразмоўца РБК ва ўкраінскай дэлегацыі паведаміў, што перамовы праваліліся праз тое, што Масква прадаўжае намагаць на «асаблівым статусе Данбаса, які замацаваны ў канстытуцыі краіны».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках