27 красавiка 2024, Субота, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук збіў кіроўцу бейсбольнай бітай праз акно аўтамабіля

37
Мянчук збіў кіроўцу бейсбольнай бітай праз акно аўтамабіля

Канфлікт узнік паміж 21-гадовым кіроўцам «Дэў Маціз» і 33-гадовым кіроўцам «Паршэ Каен».

33-гадовы мянчук стаў фігурантам крымінальнай справы пасля вулічнай сваркі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ўвечары 12 ліпеня на рэгуляваным перакрыжаванні на вуліцы Арлоўскай у Менску. Канфлікт узнік паміж 21-гадовым кіроўцам «Дэў Маціз» і 33-гадовым кіроўцам «Паршэ Каен». Аўтамабілі спыніліся на скрыжаванні. Пры гэтым кіроўца «Паршэ» выйшаў і праз адкрытае акно аўтамабіля тройчы ўдарыў апанента рукамі і пяць разоў - бейсбольнай бітай па галаве і целе. Потым ён сеў у сваё аўто і паехаў.

Падчас расследавання крымінальнай справы следчыя выявілі, што мужчына яшчэ ў 2016 годзе быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы транспартам. Ён прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.

Кіроўцу ўзялі пад варту. Супраць яго распачатая крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках