27 красавiка 2024, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі апавёў, хто зможа гандляваць украінскай зямлёй

12
Зяленскі апавёў, хто зможа гандляваць украінскай зямлёй

У найбліжэйшы час ва Украіне запрацуе рынак зямлі.

Пасля зямельнай рэформы набываць і прадаваць землі сельскагаспадарчага прызначэння змогуць толькі ўкраінскія грамадзяне і кампаніі.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на канферэнцыі пра рэформу кіравання зямельнымі адносінамі, піша «Новы час».

«Зямля належыць украінцам. У мадэлі, якую прапануем мы з урадам, набываць або прадаваць зямлю змогуць толькі ўкраінскія грамадзяне і кампаніі. Страшылкі пра кітайцаў, арабаў ці іншапланетнікаў, якія вывезуць нашу зямлю вагонамі, – бязглуздзіца. Зямля – гэта ўласнасць грамадзянаў, але ў іх павінна нарэшце з'явіцца не гібрыднае, а паўнавартаснае права ўласнасці на сваю родную зямлю», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што пасля ўвядзення мараторыя 18 гадоў таму ва Украіне з'явіўся «маштабны расквітнелы ценявы рынак».

«Гэта мільён гектараў зямлі і дзясяткі мільярдаў грыўняў», – заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках