16 кастрычнiка 2019, Серада, 6:24
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Разварот Ксеніі Сабчак, былой спаборніцы Пуціна

22
Разварот Ксеніі Сабчак, былой спаборніцы Пуціна

Прайшоў той час, калі яна была кандыдаткай на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2018 года і называла Пуціна дыктатарам.

«...37-гадовая Ксенія Сабчак 13 верасня адсвяткавала сваё вяселле з 44-гадовым тэатральным рэжысёрам Канстанцінам Багамолавым. Экстравагантная вясельная цырымонія адбывалася ўдалечыні ад хвалі незадаволенасці, выкліканай шматлікімі арыштамі апазіцыянераў на нядаўніх мітынгах. Рэч у тым, што бландынка з блакітнымі вачыма з мянушцы "расейская Пэрыс Хілтан" страціла прывілеяванае становішча. Прайшоў той час, калі яна была кандыдаткай на прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2018 года і называла Пуціна "дыктатарам". Цяпер былая вядоўца рэаліці-шоу Ксенія Сабчак прапануе былому адвакату Аляксею Навальнаму самому ўвасабляць апазіцыю рэжыму», – піша журналіст францускай газэты Le Point (пераклад – inopressa.ru) Марк Нэксан.

"У яе ёсць справы больш важныя. Яна павінна вярнуцца на дзяржаўныя каналы, адкуль яе выгналі ў сувязі з масавымі мітынгамі, якiя праходзiлi зімой 2011 года. Тады Ксенія выйшла на першы план. Яна звярталася з прамовай да натоўпу і асуджала махлярства на парламенцкіх выбарах. ...Ходзяць чуткі пра тое, што яна хрэсніца Пуціна. Але тут яна апынулася рука аб руку з ворагамі ўлады. Гэта была публічная абраза", – нагадвае аўтар артыкула.

«...Потым яна знікла з экранаў і задаволілася палітычнымі інтэрв'ю на незалежным тэлеканале "Дождж", які транслюецца ў інтэрнэце. Яе вялікае вяртанне адбылося ў пачатку 2018 года. Тады яна пастанавіла смела выступіць супраць Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах. У яе асяроддзі гэта выклікала здзіўленне. Што гэта, аперацыя, сфабрыкаваная Крамлём? Шчырая палітычная пазыцыя? Яе сустрэча з Пуціным перад пачаткам выбарчай кампаніі, а потым зялёнае святло з боку ўладаў з нагоды яе кандыдатуры выклікалі сумневы. Каб узаконіць сваю перамогу, Пуцін мае патрэбу ў надзейных і кіраваных спаборніках. Ксенія – з іх ліку. ...У выніку выбараў яна заняла чацвёртае месца, атрымаўшы менш за 2% галасоў», – паказвае журналіст.

«Фотаздымкі з яе вяселля змятаюць апошнія ілюзіі. Хто фігуруе сярод гасцей? Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, яго ўразілі "нечаканкі" і "эфектныя нумары", падрыхтаваныя Ксеніяй, якая выступіла на сцэне. Таксама прысутнічаў Канстанцін Эрнст, кіраўнік Першага канала, будучы працадаўца Ксеніі. Як прызнавалася Сабчак, кіраўніцтва канала зрабіла ёй прапанову, ад якой складана адмовіцца. Пакуль што ніхто не ведае зместу яе будучай праграмы. Адзінае, у чым можна быць упэўненым: Ксенія Сабчак павінна забыцца пра праблемы, узнятыя ў ходзе яе прэзідэнцкай кампаніі, не выказвацца з нагоды пратэставых рухаў, якія хвалююць краіну з пачатку лета, і сцерагчыся згадак пра нядаўняе асуджэнне шасці мітынгоўцаў, якія атрымалі прысуды ад двух гадоў турмы», – рэзюмуе Нэксан.