27 красавiка 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зніжаюць падаткі

4
У Польшчы зніжаюць падаткі

Апублікаваны закон, які паслужыць на карысць 25 мільёнам палякаў.

У афіцыйным выданні Польшчы «Dziennik Ustaw» апублікаваны закон, які зніжае першую стаўку падаходнага падатку з 18 да 17 адсоткаў. Паводле ацэнак урада, закон паслужыць на карысць 25 мільёнам палякаў. Яны будуць плаціць больш нізкую стаўку падаходнага падатку з 1 кастрычніка, паведамляе «Польскае радыё».

Дэпутат ад кіроўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасць» Марцін Харала адзначыў: «Чарговае зніжэнне падатку датычыцца мільёнаў палякаў, якія плацяць падаходны падатак, у тым ліку малых прадпрымальнікаў, але перш за ўсё працаўнікоў».

Марцін Харала нагадаў, што ўрад Польшчы з 1 жніўня таксама скасаваў падаходны падатак для асоб да 26 гадоў. Раней быў паменшаны падаходны падатак для юрыдычных асоб з 19 да 15 адсоткаў, а для малых і сярэдніх прадпрыемстваў - да 9 адсоткаў, што закранула 90 адсоткаў аплатнікаў гэтага падатку.

Разлікі Міністэрства фінансаў паказваюць, што сёлета гэтыя змены каштавацьмуць дзяржаўнай казне прыкладна 2 млрд 700 млн злотых (амаль 628 млн еўраў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках