6 траўня 2024, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінінфарма запатрабавалі дзяржфінансаванне для telegram-канала Nexta

2
У Мінінфарма запатрабавалі дзяржфінансаванне для telegram-канала Nexta

Блогер робіць у разы больш карысці для беларускага грамадства, чым дзяржаўныя СМІ.

У Беларусі ўжо не першы год працуюць пляцоўкі, дзе можна смела агучыць сваё патрабаванне да дзяржавы. І нават прэтэндаваць на тое, што чыноўнікі «просьбу» выканаюць. Адна з такіх пляцовак – petitions.by, дзе нядаўна з'явілася яшчэ адна цікавая петыцыя.

Аўтары пляцоўкі запатрабавалі ў Міністэрства інфармацыі прафінансаваць з дзяржаўнага бюджэту самы буйны тэлеграм-канал, які вядзе Сцяпан Пуціла. На Сцяпана падпісаныя больш за 160 тысячаў чалавек.

Аўтары петыцыі пішуць: «Згодна з артыкулам 34 Канстытуцыі Беларусі, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, пра палітычнае, эканамічнае, культурнае i міжнароднае жыццё, стан навакольнага асяроддзя». Потым аўтары ўспамінаюць, што бачылі ў краіне прыкметы манаполіі ў СМІ і забароненыя СМІ, якія не прайшлі цэнзуру, якой няма.

Аўтары петыцыі запэўніваюць, што «дзяржаўныя СМІ не спраўляюцца з ускладзенай на іх задачай», хоць фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту. І апавядаюць пра тое, што ў беларускай інфармацыйнай прасторы «дзейнічае Telegram-канал Nexta». І ягоны стваральнік Сцяпан Пуціла «робіць у разы больш карысці для беларускага грамадства, значна хутчэй падаючы інфармацыю пра найбольш цікавыя і важныя для нас падзеі, здарэнні, пры гэтым з поўнай адсутнасцю цэнзуры, у зразумелай і цікавай для нас форме».

Таму аўтары петыцыі патрабуюць: «Частку бюджэту, вылучанага сёлета для Белтэлерадыёкампаніі, з прычыны нездавальняльных, на нашу думку, вынікаў яе дзейнасці, накіраваць на падтрымку Telegram-канал Nexta, а з 2020 года падаваць Telegram-каналу сталую фінансавую падтрымку з боку дзяржавы і зменшыць фінансаванне БТРК да 10000 рублёў за год».

Калі вы згодныя з гэтымі патрабаваннямі, таксама можаце падпісаць петыцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках