27 красавiка 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор подпісаў за адстаўку міністра адукацыі Карпенкі

24
Пачаўся збор подпісаў за адстаўку міністра адукацыі Карпенкі

Збор подпісаў праводзіцца на Прывакзальнай плошчы Менска.

Збор подпісаў пад калектыўным зваротам за адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі праводзіўся 21 верасня падчас супольнага перадвыбарчага пікету аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) на Прывакзальнай плошчы Менска.

Удзел у пікеце ўзялі актывісты БХД, якія плануюць вылучацца кандыдатамі ў «дэпутаты парламента», а таксама сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі Віталь Рымашэўскі, паведамляе naviny.by са спасылкай на БелаПАН.

Зварот адрасаваны дыктатару і прэм'ер-міністру. Карпенка ў ім названы чалавекам, «які не спраўляецца з ускладзенымі на яго прафесійнымі абавязкамі».

«Толькі за 2019 год у школах Беларусі адбыліся дзве гучныя справы, якія мелі рэзананс нават за межамі краіны: забойства двух чалавек у СШ № 2 у Стоўбцах і скандал паміж настаўніцай і вучнем у СШ № 15 у Гомелі», – гаворыцца ў звароце.

«Пад кіраўніцтвам Ігара Карпенкі ў Беларусі актыўна памяншаецца адсотак дзяцей, якія навучаюцца на беларускай мове. Калі ў 2016/17 навучальным годзе, калі новы міністр узначаліў Мінадукацыі, дзель першакласнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, складала 11,3%, то ў 2018/19 – толькі 9,7% », – адзначаюць аўтары звароту.

Яны таксама паказваюць на тое, што пад кіраўніцтвам Карпенкі «ў Беларусі не развіваюцца гімназіі і профільныя класы школаў».

Нагадваючы, што да прызначэння міністрам Карпенка ўзначальваў Камуністычную партыю Беларусі, аўтары звароту адзначаюць: пад ягоным кіраўніцтвам у Мінадукацыі сталі «актыўна пранікаць людзі, непасрэдна звязаныя з КПБ».

«Яны імкнуцца падпарадкаваць і праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі ў адпаведнасці з ідэалогіяй адной партыі – КПБ. Доказ таму – адказны сакратар КПБ Андрэй Лазуткін, які пры новым міністру стаў працаваць у прэс-службе Міністэрства адукацыі. На наш погляд, гэта з'яўляецца сведчаннем кумаўства, а то і карупцыі ў міністэрстве», – гаворыцца ў звароце.

Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Карпенкі «настаўнікі актыўна змушаюцца да неўласцівай іх функцый дзейнасці, у тым ліку да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года», адзначаюць аўтары звароту.

Беручы да ўвагі ўсе гэтыя чыннікі, яны просяць Аляксандра Лукашэнку і Сяргея Румаса неадкладна адхіліць Карпенку ад пасады міністра адукацыі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках