22 кастрычнiка 2019, aўторак, 18:08
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Швайцарцы пратэстуюць супраць мабільнай сеткі 5G

3
Швайцарцы пратэстуюць супраць мабільнай сеткі 5G
ФОТА: A. ANEX

Яны асцерагаюцца, што новыя тэхналогіі негатыўна паўплываюць на іхняе здароўе.

У Бэрне ў суботу, 21 верасня, адбылася акцыя пратэсту супраць укаранення стандарту высакахуткаснай мабільнай сувязі пятага пакалення 5G і, са слоў актывістаў, "прымусовага апраменьвання", пад якое яны могуць падпасці. У дэманстрацыі пад лозунгам "Стоп 5G" узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Некаторыя з іх называлі ўкараненне пятага пакалення мабільнай сувязі ў Швайцарыі "злачынствам супраць правоў чалавека", перадае DW.

"Той факт, што сёння на вуліцы выйшла столькі людзей, - гэта магутны сігнал супраць бескантрольнага ўкаранення сетак 5G", - напісала ў камюніке мітынгу адна з яго арганізатараў Тамлін Шыбэр Ульман.

Супраціўнікі 5G мяркуюць, што гэтая мабільная тэхналогія можа сур'ёзна паўплываць на здароўе насельніцтва і навакольнае асяроддзе. Яны робяць акцэнт на тым, што рызыкі, якія яна нясе, пакуль невядомыя, і спрабуюць сабраць 100 тысяч подпісаў, каб правесці рэферэндум на мараторый новай тэхналогіі да іх высвятлення. Акрамя таго, актывісты патрабуюць паскорыць развіццё аптычна-валаконнай сувязі, якая, на іхнюю думку, з'яўляецца бясшкоднай.

У лютым Швайцарыя дала чашчыню 5G тром вялікім аператарам. На пачатку ліпеня ў краіне пачалі дзейнічаць 334 антэны з чашчынёй 5G. Аднак шэраг швайцарскіх кантонаў - Жэнэва, Фрыбура, Ва і Нэўшатэль - у якасці захадаў засцярогі адклалі будаўніцтва антэн для мабільнай сувязі новага пакалення.

Цяпер праводзіцца некалькі даследаванняў уздзеяння новай тэхналогіі на здароўе чалавека. Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла агенцтву AFP, што пачала "праводзіць ацэнку рызыкі для здароўя ад уздзеяння радыйных палёў". У 2018 годзе ўрад Швайцарыі таксама прызначыў групу экспэртаў для вывучэння рызыкі, звязанай з укараненнем 5G. Іхнія высновы маюць апублікаваць да канца года.